За дзень у Беларусь з РФ прыбылі тры эшалоны з тэхнікай УС РФ

Чырвоная Вясна
4 хв.

На русском языке: За день в Беларусь из РФ прибыло три эшелона с техникой ВС РФ

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што ў 07:30 6 студзеня на чыгуначную станцыю Палонка (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) прыбыў эшалон, у якім знаходзілася: ≈30 вагонаў-платформ з колавай тэхнікай, 4 крытыя вагоны і 2 пасажырскія вагоны з асабовым складам. Сярод тэхнікі заўважаны: Уралы, КамАЗы, БТРы, бензавозы.

Гэты эшалон выехаў яшчэ 3 студзеня ў 14:50 з чыгуначнай станцыі Кантэміроўка (Варонежская вобл, РФ), якая знаходзіцца ў прымежжы з Луганскай вобласцю Украіны.

За дзень у Беларусь з РФ прыбылі тры эшалоны з тэхнікай УС РФ

Тры эшалоны з тэхнікай УС РФ прыбылі у Беларусь 6 студзеня

Варта адзначыць, што ў горадзе Багучар Варонежскай вобласці дыслакуюцца 262 база захоўвання і рамонту ваеннай тэхнікі (танкавая), а таксама 1 асобная танкавая брыгада (створаная ў 2015 годзе). Адлегласць ад Богучар да станцыі Кантэміроўка складае каля 60 км. Можна меркаваць, што Расея:

  1. перакідвае частку сваіх падраздзяленняў ад мяжы з Украінай у РБ
  2. ці гаворка ідзе пра перакідку іншых падраздзяленняў УС РФ на тэрыторыю РБ.

Акрамя гэтага, таксама вядома, што сёння раніцай на чыгуначную станцыю Слонім (Гродненская вобл, Беларусь) прыбыў яшчэ адзін эшалон з тэхнікай УС РФ, у складзе было ≈27 вагонаў-. платформаў з колавай і гусенічнай тэхнікай.

Таксама быў заўважаны і 3-ці эшалон, пра які мы ўжо пісалі раней. Па нашых звестках, ён прыбыў у Баранавічы. Сярод тэхнікі было заўважана: ≈ 43-х адзінак КамАЗаў і Уралаў, БАЗ-6306, 5 бензавозаў, 2 зенітныя ўстаноўкі ЗП-23-2, палявыя кухні і бочкі для вады. На многіх грузавіках прысутнічае апазнавальны сімвал «Z».

Папярэдні матэрыял
Беларусь перадала расейскім вайскоўцам буйную партыю індывідуальных аптэчак
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны як мінімум да 16 студзеня

Iншыя матэрыялы