Уначы ў Беларусь перакінулі яшчэ адзін эшалон з салдатамі УС РФ

Reuters
4 хв.

На русском языке: Ночью в Беларусь перебросили ещё один эшелон с солдатами ВС РФ

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе, што ўначы 7 студзеня ў 02:10 (мінскі час) праз станцыю Смаленск у напрамку Беларусі прайшоў спец. эшалон з 15-ю пасажырскімі вагонамі.

Уначы ў Беларусь перакінулі яшчэ адзін эшалон з салдатамі УС РФ

У Беларусі ён прыбыў на чыгуначную станцыю Віцебск (Віцебск вобл), у вагонах знаходзіўся асабовы склад УС РФ у колькасці ≈700-800 чалавек.

Гэты эшалон дакладна паўтарыў маршрут папярэдняга, які, як высветлілася пасля ўдакладнення звестак, таксама прыбыў у Віцебск ноччу 6 студзеня і прывёз каля 700-800 чалавек.

Такім чынам за апошнія два дні ў Віцебск магло быць перакінутыя мінімум 1400-1600 вайскоўцаў УС РФ. Дадатковым пацверджаннем з’яўляецца тое, што ўвечар 6 студзеня ў розных месцах горада былі заўважаныя салдаты УС РФ, якія хадзілі групамі па некалькіх чалавек і наведвалі крамы.

Папярэдні матэрыял
У Салігорску сёння ноччу гучала сірэна
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцелі 9 верталётаў ВКС РФ

Iншыя матэрыялы