Уначы ў Мінск прыляцеў бізнэс-джэт з Афрыкі: прывезлі прадстаўнікоў Эфіопіі?

jetphotos.com
4 хв.

На русском языке: Ночью в Минск прилетел бизнес-джет из Африки: привезли представителей Эфиопии?

Па нашых дадзеных, сёння ў 01:26 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся бізнес-джэт Gulfstream G550 з рэг. нумарам TC-ALG.

Адразу адзначым, што гэты борт прылятае ў Беларусь дастаткова рэдка. Напрыклад, у красавіку менавіта на гэтым самалёце, і гэтак жа ноччу, у Мінск прыбыла першая лэдзі Зімбабвэ Аксілія Мнангагва, а раніцай зʼявіліся фота з сустрэчы Мнангагвы з Алейнікам у кампаніі Аляксандра Зінгмана.

Уначы ў Мінск прыляцеў бізнэс-джэт з Афрыкі: прывезлі прадстаўнікоў Эфіопіі?

Аднак сёння TC-ALG прыляцеў у Мінск не з Зімбабвэ, а са сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебы, і не выключана, што на борце маглі быць прадстаўнікі гэтай афрыканскай краіны (у суправаджэнні Зінгмана, а можа і Дзмітрыя Лукашэнкі?).

Бо мы памятаем, што ў траўні гэтага года менавіта Дзмітрый Лукашэнка і Зінгман у Эфіопіі сустракаліся з кіраўніком МЗС і віцэ-прэм’ерам Дэмеке Меканэнам, і тады ж высветлілася, што Дзмітрый Лукашэнка яшчэ і ганаровы консул Эфіопіі ў Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік загінуў на вайне
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 5 лістапада

Iншыя матэрыялы