На русском языке:
Ночью в Вильнюсе обстреляли окна беларусского храма
Святар Аляксандр Кухта паведаміў, што мінулай ноччу з пнеўматыкі стралялі ў вокны касцёла па адрасе Bokšto g. 4, дзе праводзіць службы беларуская праваслаўная парафія.
Гэта адбылося ў тую ж ноч, калі абстралялі і вокны ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні. Аляксандр Кухта паведаміў, што яны ўжо напісалі заяву ў паліцыю.
«Я проста хачу сказаць, што людзі, якія паднімаюць руку на храм, яны сапраўды нічога агульнага з Богам не маюць. І хто б гэта ні зрабіў (беларускае КДБ ці нехта яшчэ), ён з’яўляецца годным прадаўжальнікам справы камсамола», — напісаў Аляксандр Кухта.
Цяпер вернікі збіраюць грошы на новае акно, дапамагчы можна праз Patreon, BYSOL ці PayPal.
Нагадваем, што для пераводу сродкаў варта карыстацца толькі картамі, выпушчанымі еўрапейскімі банкамі. Беларускімі ці расійскімі картамі — не варта.