Упакоўкі беларускіх тавараў становяцца менш каляровымі і больш «таннымі» праз санкцыі

Bonfesto
2 хв.

In English: Packaging of Belarusian goods becomes cheaper and less colorful due to sanctions
На русском языке: Упаковки беларусских товаров становятся менее красочными и «дешёвыми» из-за санкций

Яшчэ на пачатку чэрвеня мы расказвалі, што на беларускіх прадпрыемствах дэфіцыт упакоўкі для малака, ёгуртаў, віна, сокаў, сыркоў і іншых прадуктаў. Ужо тады стала зразумела, што праблема ў хуткім часе будзе не толькі на паперы, але і на паліцах крам у выглядзе «бледных» упаковак і адсутнасці розных трубачак, пластыкавых вечкаў і гэтак далей.

Мінуў усяго месяц, а ўпакоўкі прадуктаў ужо зусім не тыя. У большай ступені гэта датычыцца прадукцыі з РФ, аднак і беларускіх прыкладаў нямала.

Як змяніліся ўпакоўкі беларускіх прадуктаў усяго за некалькі месяцаў:

Дэсерт тварожны «Венскі сняданак».

Упакоўкі беларускіх тавараў становяцца менш каляровымі і больш «таннымі» праз санкцыі

Вырабнік: «Мінскі малочны завод № 1».

Кубачак стаў менш, пластык па якасці горш і танчэй. Прапала кардонка вакол кубачка, на якую быў нанесены малюнак і надпісы. Пішуць, што змяніўся і смак.

Ёгурт пітной «Клубніцы-банан».

Упакоўкі беларускіх тавараў становяцца менш каляровымі і больш «таннымі» праз санкцыі

Вырабнік: «Беллакт».

Упакоўка, якая раней была бэзавага колеру, цяпер проста белая.

Мука «Сталічны млын».

Упакоўкі беларускіх тавараў становяцца менш каляровымі і больш «таннымі» праз санкцыі

Вырабнік: «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў».

Мука стала прадавацца ў звычайным белым пакаванні з інфармацыйнай налепкай ад вытворцы.

Сыр мяккі «Bonfesto» Рыкота.

Упакоўкі беларускіх тавараў становяцца менш каляровымі і больш «таннымі» праз санкцыі

Вырабнік: «Тураўскі малочны камбінат».

З упакоўкі зніклі ўсе каляровыя выявы, а таксама крышку з празрыстага пластыка замянілі на белую.

Удакладненне: Тураўскі завод купляе невялікую частку слоікаў без этыкетак і перыядычна выпускае ў крамы дробныя партыі прадукцыі ў такой тары. Залежыць ад таго на якую прадукцыю высокі попыт.

Мы жадаем сабраць пабольш такіх змен. Калі вы заўважалі, як пацьмянелі ўпакоўкі беларускіх прадуктаў – дасылайце фота ў @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Беларусы дапамаглі сабраць на «польскі» Bayraktar для ВСУ
Наступны матэрыял
Кіраўнік сепаратыстаў г.зв. «ДНР» Дзяніс Пушылін у Брэсце

Iншыя матэрыялы