Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі з’явіліся вобласці з насельніцтвам менш за 1 млн чалавек

memepedia
4 хв.

На русском языке: Впервые в истории независимой Беларуси появились области с населением меньше 1 млн человек

Гэта вынікае з аператыўных звестак Белстата. Усяго за 2022 год насельніцтва Беларусі зменшылася на 54 907 чалавек і склала 9 200 617 чалавек.

Таксама трэці год запар падае і насельніцтва Мінска, на 1 студзеня 2023 года ў сталіцы пражывалі 1 995 471 чалавек, што на 1 082 менш, чым год таму.

Паказальна, што ўпершыню за час незалежнасці ў РБ зʼявіліся вобласці з насельніцтвам менш за 1 млн чалавек – Гродзенская і Магілёўская вобл.

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі з’явіліся вобласці з насельніцтвам менш за 1 млн чалавек

На 1 студзеня 2023 г. у абласцях Беларусі жывуць:

  • Брэсцкая вобл. – 1 315 405 чал. (-8622).
  • Віцебская вобл. – 1 091 948 чал. (-11 885).
  • Гомельская вобл. – 1 347 469 чал. (-10 428).
  • Гродзенская вобл. – 998 600 чал. (-8014).
  • Мінская вобл. – 1 462 021 чал. (-3734).
  • Магілёўская вобл. – 989 702 чал. (-11 143).
  • Мінск – 1 995 471 чал. (-1082).

Што да насельніцтва абласных цэнтраў, то дадзеныя на 1 студзеня 2023 г. такія:

  • Брэст – 342 461 чал. (1738).
  • Віцебск – 359 148 чал. (-1271).
  • Гомель – 501 802 чал. (-2182).
  • Гродна – 358 717 чал. (1224).
  • Магілёў – 353 338 чал. (-2098).

Такім чынам, за тры гады толькі паводле афіцыйных звестак Белстата Беларусь страціла каля 200 тыс. чалавек насельніцтва.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, дзе ўзняла пытанне размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Наступны матэрыял
Мінінформ блакуе сайты з курсамі польскай мовы і рэкрутацыяй на вучобу ў Польшчу

Iншыя матэрыялы