In English:
Uragan, Smerch, Grad: Russian troops are spotted in almost all border areas of Belarus with Ukraine
На русском языке:
Ураганы, Смерчи, Грады: Российские войска замечены почти во всех приграничных районах Беларуси с Украиной
У розных раёнах Беларусі працягваюць заўважаць расійскую вайсковую тэхніку, больш за ўсё паведамленняў прыходзіць з Гомельскай і Мінскай абласцей. Гаворачы аб Гомельскай вобласці, то расійская вайсковая тэхніка заўважана практычна ўжо ва ўсіх памежных раёнах з Украінай. Найбольшая канцэнтрацыя расійскіх войскаў назіраецца ў раёне Ельска, Нароўлі, Рэчыцы і Гомеля. Расказваем, дзе былі заўважаныя расійскія войскі з 8 па 13 лютага.
Лакацыі, дзе была заўважана вайсковая тэхніка РФ з 8 па 13 лютага 2022 года / motolko.help
На падставе інфармацыі з адкрытых крыніц, сабранай за перыяд з 7 па 13 лютага 2022 года, можна зрабіць выснову, што колькасць узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, якая прыбыла на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў сумесных вучэннях «Саюзная рашучасць-2022» перавышае фактычна задзейнічаную для рашэння вучэбна-баявых задач. Найбольшая канцэнтрацыя войскаў РФ была адзначана ў Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях (у тым ліку, у раёнах, якія мяжуюць з Украінай).
Характэрна, што войскі РФ працягваюць прыбываць на тэрыторыю Беларусі, нягледзячы на тое, што ўжо 5 дзень праходзяць сумесныя вучэнні. Пры гэтым тэхніка прыбывае як чыгуначным, так і паветраным транспартам. У сувязі з гэтым, даць дакладную ацэнку колькасці расійскага вайсковага кантынгенту, які знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку колькасці прыбылых ваеннаслужачых, не ўяўляецца магчымым.
Акрамя таго, адзначым, што не ў поўнай меры транспарэнтна адбываецца асвятленне сумесных вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022». Так, напрыклад, ёсць сведчанні спроб хаваць перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі ад стацыянарных сродкаў відэафіксацыі. Таксама абмежавана інфармацыя аб дзеяннях войскаў на т.зв. «участках мясцовасці» (напрыклад, «Пінск», «Палескі», «Мазыр», «Гомель» і інш.). Да ўсяго вышэйпералічанага, працягваецца нагнятанне інфармацыйнага поля адносна вываду войскаў РФ пасля заканчэння сумесных вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022». Расказваем, дзе былі заўважаныя расійскія войскі з 8 па 13 лютага.
8 лютага
Тыдзень пачаўся з паведамлення з Салігорска, дзе з самай раніцы 8 лютага, на нізкай вышыні пачалі лётаць вайсковыя знішчальнікі. Візуальна, самалёты падобныя да расійскіх штурмавікоў Су-25. Дарэчы, раней Су-25 былі заўважаныя на вайсковым аэрадроме ў Лунінцы.
У той жа дзень вайсковую тэхніку заўважылі і ў напрамку на Хойнікі ў Гомельскай вобласці за 40 км ад мяжы з Украінай.
8 лютага недалёка ад аэрадрома «Мачулішчы» (Мінская вобласць, Беларусь) заўважылі расійскія радыёлакацыйныя станцыі, якія размешчаны ў полі паблізу аэрадрома.
Расійскія РЛС каля аэрадрома «Мачулішчы», 8 лютага / motolko.help
Па трасе М1 пад Барысавам рухалася калона расійскай вайсковай тэхнікі сярод якой былі заўважаныя «Тыгры», джыпы Mitsubishi і Toyota Hilux з прычэпамі, расійскія грузавікі КамАЗ і Урал, а таксама бронетранспарцёры.
A column of Russian vehicles, including Tigr, Mitsubishi and Toyota Hilux jeeps with white trailers, Russian KamAZ and Ural trucks, as well as armored personnel carriers (BTR) was seen on February 8 moving along the M1 highway near Barysau. pic.twitter.com/njMWutomQW
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 10, 2022
На трасе М5 пад Пухавічамі (Мінская вобласць, Беларусь) была заўважана калона расійскай тэхнікі, у якой перамяшчалася расійская тэхніка для навядзення пантоннай пераправы і КамАЗы з катарамі.
A convoy of Russian vehicles, including Russian equipment for pontoon ferries and KamAZ vehicles with boats, was spotted on February 8 moving along the M5 highway near Puhavichy (Minsk region, Belarus). pic.twitter.com/5HrQOqddFC
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 10, 2022
Тады ж лельчыцкая раённая газета паведаміла, што з 14 па 16 лютага 2022 года ў Лельчыцкім раёне будуць праводзіцца вучэнні з баявой стральбой. Таксама ельская раённая газета паведаміла, што вучэнні будуць праходзіць на асобных участках Ельскага раёна ў перыяд з 10 да 20 лютага.
9 лютага
У Рэчыцы заўважаныя расійскія танкі. А на трасе М10 калона расійскіх бензавозаў з 25-м рэгіёнам на нумарах (Усходняя вайсковая акруга). Тэхніка рухалася ў бок Мікашэвічаў (Брэсцкая вобласць, Беларусь).
A convoy of Russian fuel trucks with the 25th region on license plates (Eastern Military District) was seen on February 9 on the M10 highway.
The equipment was moving towards Mikashevichy (Brest region, Belarus) pic.twitter.com/TPpjHYgH4n— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 10, 2022
Таксама 9 лютага Міністэрства Абароны РБ апублікавала відэа, дзе паведамлялася, што баявыя разлікі зенітна-ракетнага комплексу С-400 Усходняй вайсковай акругі РФ рыхтуюцца да дзяжурства ў складзе адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі падчас інспекцыі сіл хуткага рэагавання Саюзнай дзяржавы.
Combat crews of the S-400 surface-to-air missile system of the Eastern Military District prepare to go on air defense duty as part of the common regional air defense system of Belarus and Russia during inspection of the Union State’s rapid reaction forces. pic.twitter.com/6VXWApjEoR
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 9, 2022
А на аэрадроме «Лунінец» былі заўважаныя расійскія штурмавікі Су-25СМ Усходняй вайсковай акругі РФ.
«Grach» Su-25SM of the Eastern Military District (Russia) at the airfield in Luninets, Belarus. pic.twitter.com/yVjt3YzKYY
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 9, 2022
А на палігоне ў Брэсцкай вобласці разгарнулі расійскую сістэму супрацьпаветранай абароны (СПА) далёкага дзеяння С-400 «Трыумф». Таксама варта адзначыць, што ў ноч на 9 лютага ў Мачулішчы з Ульянаўска прыбыў вялікі расійскі вайскова-транспартны Ан-124 з рэгістрацыйным нумарам RA-82013. Раней на аналагічным самалёце прывозілі верталёты і зенітна-ракетныя комплексы С-400.
10 февраля
У Нароўлі (Гомельская вобласць Беларусь) за 30 км ад мяжы з Украінай 10 лютага была заўважана калона расійскай вайсковай тэхнікі. У калоне перамяшчалася рамонтна-эвакуацыйная машына (РЭМ КЛ), танк Т-72Б і рухомы разведвальны пункт ПРП-4. На іншых відэа таксама можна заўважыць перасоўны камандна-назіральны пункт камандзіра дывізіёна 1В15.
У той жа дзень у Брэсцкім раёне заснялі калону расійскіх РСЗА «Град» (РСЗА), браніраваная разведвальна-дазорная машына БРДМ-2, а таксама БТРы-70.
@bpan5678 #рекомендации Беларусь#учения2022 ♬ Звенит январская вьюга — Нина Бродская
Чарговы эшалон з танкамі быў заўважаны ў Оршы, а перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі заўважылі таксама ў Нароўлі і Мінску.
@izh_alexТанки!♬ оригинальный звук — izh_alex
Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам», у Ваўкавыскім раёне за вёскай Ясянавіца размясцілі расійскія зенітна-ракетныя комплексы С-400.
Паводле інфармацыі Мінабароны РБ, вучэнні праходзілі на Гожскім палігоне (Гродзенская вобласць), палігоне «Брэсцкі», пад Лідай, у Баранавічах, пад Пінскам, Баранавічамі, Лунінцом, Мар’інай Горкай, Асіповічамі, Рэчыцай, Мазыром і Гомелем. Паведамляецца, што на аэрадроме пад Баранавічамі адбыліся сумесныя палёты Су30СМ і Су-35С.
11 лютага
Баявыя разлікі зенітнага ракетнага комплексу С-400 Усходняй вайсковай акругі РФ заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА РБ. Таксама Мінабароны Расіі апублікавала відэа аб заступленні на баявое дзяжурства экіпажаў Су-35С ВКС РФ у РБ.
Паведамлялася, што знішчальнікі Су-35С ВКС Расіі і Су-30СМ ВПС Беларусі выканалі сумесныя палёты з аэрадрома Баранавічы.
У той жа дзень вайсковая тэхніка была заўважана і ў Слоніме, а расійскі вайсковы лагер у 10 км ад Гомеля на аэрадроме Зябраўка — закінутай вайсковай базе стратэгічнай авіяцыі СССР, удалося засняць на відэа.
Russian military camp 10 km from Gomel (Belarus).
It’s reported that this video was shot at the Ziabrauka airfield, an abandoned military base of the strategic aviation of the USSR, which is located in the Gomel region, Belarus.
Video: https://t.co/hEBigT33ly
1/2 pic.twitter.com/PeUw2wNz3N— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 11, 2022
А пад Салігорскам трапіў на відэа расійскі самалёт Су-25.
@solik_91 #самолет #истребитель #беларусь #солигорск ♬ оригинальный звук — Андрей Стрекач
Таксама 11 лютага Мінабароны РБ заявіла, што праводзіць вучэнні і на ўчастку мясцовасці «Палескі», які, мяркуючы па мапе, размяшчаецца ў Брагінскім раёне, Гомельскай вобласці.
11 лютага на трасе М1 (Мінск-Брэст), была заўважана калона расійскай вайсковай тэхнікі ў напрамку Мінска. На відэа можна заўважыць расійскія Уралы-4320-31 і бронеаўтамабіль «Тыгр» з аўтаматычным гранатамётам на станку.
A convoy of Russian military equipment was seen on February 11 on the Minsk-Brest M1 highway moving in the direction of Minsk.
You can see in the video:
Russian Ural-4320-31 and “Tigr” armored vehicles with an automatic grenade launcher (AGS). pic.twitter.com/0rfbaaHGJm— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
У Калінкавіцкім раёне (Гомельская вобласць, Беларусь) заўважана расійская вайсковая калона з рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню «Град» Ураламі і БТРамі. Акрамя таго, паведамляюць, што ў той дзень у тым раёне было заўважана яшчэ каля 15 танкаў і 30-і вайсковых грузавікоў РФ з 25-м (Усходняя ваенная акруга) і 87-м (Цэнтральная ваенная акруга) рэгіёнамі РФ на нумарах.
A Russian military convoy with “Grad” multiple rocket launchers, Ural trucks and BTR (armored personnel carriers) was seen on February 11 in the Kalinkavichy district (Gomel region, Belarus).
1/2 pic.twitter.com/Zbxe1nmGpF— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
У Мазыры (Гомельская вобл, Беларусь) 11 лютага па аб’язной дарозе ў бок Ельска перавозілі расійскія танкі Т-72Б3 і 152-мм дывізіённыя самаходныя гаўбіцы 2С3 «Акацыя».
Mozyr (Gomel region, Belarus), February 11.
Russian T-72B3 tanks and 152-mm self-propelled guns 2S3 “Akatsiya” were transported along the bypass road towards Yelsk. pic.twitter.com/8TKhOHYEF1— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
12 лютага
12 лютага перавозка вайсковай тэхнікі заўважана ў Гомелі. Тады ж Міністэрства абароны РБ заявіла аб правядзенні сумесных вучэнняў УС РБ і РФ на ўчастках мясцовасці «Гомель», «Лунінец», «Баранавічы», «Мар’іна Горка», «Асіповічы», «Пінск», «Палескі», «Мазыр» і «Рэчыца», а таксама на палігонах «Гожскі» і «Брэсцкі». Было апублікавана і відэа стральбы з РСЗА «Ураган» і РСЗА «Смерч» вайскоўцамі РБ і РФ на вучэннях на палігоне «Асіповіцкі».
Пад Бабруйскам на трасе М5 была заўважана калона расійскіх Уралаў-4320-31. Крыху пазней у гэтым жа раёне было заўважана перамяшчэнне і баявой тэхнікі. Таксама Пінскі райвыканкам паведаміў, што ў Пінскім раёне байцы ССА ў межах вучэнняў адбівалі ўдары з паветра.
@maksim_shiroky #Беларусь #учения #2022 ♬ Армия — Коматоzz
Тады ж у Брагінскім раёне заўважылі перамяшчэнне расійскіх бензавозаў і грузавікоў. А ў Ельскім раёне ў межах сумесных вучэнняў Беларусі і Расіі недалёка ад граніцы з Украінай прайшло ваенна-патрыятычнае мерапрыемства для школьнікаў. У гэтым раёне засяроджана вялікая колькасць расійскай вайсковай тэхнікі.
A military-patriotic event was held for schoolchildren as part of the joint exercise of Belarus and Russia in the Yelsk district today, not far from the Ukrainian border. A large amount of Russian military equipment is concentrated in this area.
1/2 pic.twitter.com/MiT28otDwv— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 12, 2022
Акрамя таго, відавочцы паведамілі аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі з Бабруйска ў Калінкавічы. А ў Добрушы заўважылі расійскі вайсковы верталёт Ка-52. Таксама ў Нароўлі ў 20 км ад мяжы з Украінай, 12 лютага, была заўважана калона расійскай вайсковай тэхнікі. На відэа можна заўважыць грузавікі Камаз, Урал і рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Град». Характэрна, што тэхніка рухалася ў бок мяжы з Украінай.
A convoy of Russian military equipment was seen in Naroulya (Gomel Region, Belarus) today (12.02), 20 km from the border with Ukraine.
There are Kamaz & Ural trucks, “Grad” multiple rocket launchers.
It is noteworthy that the equipment was moving towards the border with Ukraine. pic.twitter.com/er2xRyt0cB— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 12, 2022
12 лютага расійская вайсковая тэхніка рухалася і па трасе Р-43 у Слуцкім раёне. А таксама па трасе М1 у бок Івацэвіч з боку Кобрына. А расійскія БТРы, Уралы, Камазы, бензавозы і «Тыгры» былі заўважаныя ў раёне пасёлка Коласава (Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць).
Russian military equipment was moving along the R-43 highway in the Slutsk district (Minsk region, Belarus) on February 12. pic.twitter.com/FmfOIkm5qo
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
Russian BTR (armored personnel carriers), Ural & KamAZ trucks, fuel trucks and “Tigr” were moving on February 12 along the M1 highway near the village Kolasava (Staubtsy district, Minsk region, Belarus) towards Minsk. pic.twitter.com/PFAmaDNLJe
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
Акрамя таго, калона бензавозаў і КамАЗаў 5350 рухалася ў бок Гомеля па трасе М5. Паведамляюць, што па дарозе на Гомель сустракаецца шмат адзіночных вайсковых кранаў і цягачоў на расійскіх нумарах. У Рагачоўскім раёне была заўважана калона з 17-і расійскіх бензавозаў на нумарах быў паказаны 25-ы рэгіён РФ (Усходняя ваенная акруга РФ). Тады ж калона вайсковай тэхнікі была заўважана і ў Бярозе.
A convoy of 17 Russian fuel trucks was spotted on February 12 in Rahachouski district (Gomel region, Belarus) with the 25th region of Russia (Eastern Military District) on license plates. pic.twitter.com/tHADNyvXbq
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
@kseniy.komrad.brest #брест #капец #рек ♬ оригинальный звук — user7672934775098
Акрамя таго, паведамляецца, што 12 лютага, вайскоўцы падраздзяленняў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай (РХБ) абароны Усходняй вайсковай акругі (ВВА) РФ адпрацоўвалі пастаноўку аэразольных заслонаў для маскіроўкі пунктаў кіравання. Пры гэтым прымяняліся абсталяваныя тэрмадымавой апаратурай спецыяльныя машыны ТДА-2К на базе аўтамабіля КамАЗ-43114, якія здольныя ствараць суцэльную, непраглядаемую заслону даўжынёй больш за кіламетр на працягу ад аднаго да трох гадзін.
13 лютага
Раніцай 13 лютага ў Гомелі заўважылі звыш 30 вайсковых грузавікоў, якія ехалі калонай адзін за адным. А ў Магілёве заўважылі калону верталётаў Мі-24.
@dima.siga #вертолеты #беларусь #могилев ♬ оригинальный звук — Dima
Таксама ў Жлобіне заўважылі чарговы эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай, на платформах перавозіліся: БМП-3, БТР-МД (ракавінка) і БТР-80. Гэты ж цягнік пазней заўважылі і ў Рэчыцы.
@limbo705 #украина🇺🇦 #россия🇷🇺 #украинароссия #военная техника#переброскатехники #жлобин_беларусь🇧🇾 #нагомель #награницуедут🥺 ♬ оригинальный звук — Demon
Вялікая калона вайсковай тэхнікі рухалася 13 лютага па трасе М10 з боку Рэчыцы на Мазыр. Таксама расійскія Камазы, Уралы, бензавозы, машыны сувязі і вайсковых медыкаў рухаліся сёння па трасе М10 у бок Калінкавічаў.
A large convoy of military equipment was moving today (13.02) along the M10 highway from Rechitsa to Mozyr. pic.twitter.com/lIKaIPmFG8
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
Russian KamAZ & Ural trucks, fuel trucks, communication vehicles and military medical vehicles were moving today (13.02) along the M10 highway towards Kalinkavichy (Gomel region, Belarus). pic.twitter.com/WEnyoyEnZc
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
Акрамя гэтага, карыстальнік Twitter Крыс Бігерс апублікаваў спадарожнікавыя здымкі расійскіх войскаў на аэрадроме ў Лунінцы. Здымкі кампаніі Planet.com былі зробленыя 11 лютага, на іх бачна, што на аэрадроме ў Лунінцы дыслакуюцца 32 штурмавікі Су-25. На іншых фота таксама бачна, што каля аэрадрома знаходзяцца расійскія зенітна-ракетныя комплексы С-400.
32 Su-25 aircraft and S-400 air defense systems are deployed near the Luninets airfield.@CSBiggers posted satellite images from @planet taken on February 11, which show 32 Su-25 attack aircraft deployed at the Luninets airfield and Russian S-400 missile systems located near it. pic.twitter.com/myZQxVXBej
— MotolkoHelp (@MotolkoHelp) February 13, 2022
Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам» таксама паведамляе, што перамяшчэнне ваеннай расійскай тэхнікі каля ўкраінскай мяжы імкнуцца засакрэціць. Пра гэта сведчыць тое, што 13 лютага i.center.by выключаў web-камеру на дарожна-вымяральнай станцыі пад Пінскам для прыкрыцця руху калоны расійскіх КАМАЗаў.
Калі бачыце тэхніку па-за афіцыйнымі месцамі правядзення вучэнняў, то дасылайце фота/відэа ў @motolko_bot або праз ананімную форму для зваротнай сувязі ніжэй.