На русском языке:
ВС РБ готовятся к встрече лицом к лицу с танками Abrams и БМП Bradley?
Па дадзеных партала дзяржзакупак, Паўночна-Заходняе аператыўнае камандаванне УС РБ закупляе для патрэб 120-й механізаванай брыгады плакаты для навучання стральбе з 7,62-мм снайперскай вінтоўкі Драгунава. Адзін з плакатаў называецца «Найбольш дзейсныя кропкі прыцэльвання пры стральбе па абʼектах суперніка».
Што ж у УС РБ адносяць да абʼектаў патэнцыйнага суперніка?
▪️ Адна з мадыфікацый амерыканскага асноўнага баявога танка M1 Abrams.
▪️ Адна з мадыфікацый амерыканскай баявой машыны пяхоты M2 Bradley.
▪️ Амерыканскі аўтамабіль HMMWV (Humvee).
▪️ Ізраільскі супрацьтанкавы ракетны комплекс Spike.
Як бачым, ваенныя снайперы рыхтуюцца пераважна да супрацьдзеяння тэхніцы амерыканскай вытворчасці. Справядлівасці дзеля трэба адзначыць, што БМП Bradley, а таксама аўтамабілі HMMWV ужо знаходзяцца, напрыклад, на ўзбраенні УСУ. А да восені 2023 чакаецца перадача Украіне і танкаў Abrams.
Ці звязана перадача названай вышэй тэхнікі УСУ з падрыхтоўкай снайпераў 120-й механізаванай брыгады УС РБ да супрацьдзеяння ёй – дакладна невядома.
Але калі снайпераў будуць навучаць памежнікі Лукашэнку (на відэа), то… баімся, у Абрамсаў сапраўды няма шанцаў.
Ну а калі сурʼёзна, то з кучнасцю СВД для паразы цэляў, паказаных на плакаце (нават пры ўмове, што тэхніка не будзе знаходзіцца ў руху), трэба будзе весці агонь з вельмі блізкай адлегласці. Таму плакат хутчэй можа падняць маральны дух снайпераў, а не паслужыць вучэбна-трэніровачным мэтам.