Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім на цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Светлана Тихановская встретилась с Владимиром Зеленским на церемонии вручения премии Карла Великого

Сёння ў нямецкім Аахене прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Карла Вялікага, якую ўручылі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. На цырымоніі ўзнагароджання прысутнічала Святлана Ціханоўская, паколькі яна была ўзнагароджана гэтай прэміяй год таму.

На відэа трапіў момант поціску рукі Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага. Гэта першы кантакт нацыянальных лідараў.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаюць прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола, спікерка Бундэстага Бербель Бас, прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.

Папярэдні матэрыял
У Мінск прылятаў борт СЛО РФ, які раней суправаджаў Пуціна на Алтай
Наступны матэрыял
УС РБ рыхтуюцца да сустрэчы твар у твар з танкамі Abrams і БМП Bradley?

Iншыя матэрыялы