In English:
The whole EU border with Belarus may be closed in case of a «serious incident» with PMC Wagner
На русском языке:
Вся граница Беларуси с ЕС может быть закрыта в случае «серьезного инцидента» с ЧВК «Вагнер»
Пра гэта сказаў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі. Паводле яго слоў Польшча, Літва і Латвія могуць сумесна прыняць рашэнне аб закрыцці сваіх межаў з Беларуссю, калі на мяжы адбудуцца сурʼёзныя інцыдэнты з удзелам наймітаў ПВК «Вагнер».
«Несумненна, калі будуць сурʼёзныя інцыдэнты з удзелам групы Вагнера на межах краін НАТА і краінаў ЕЗ, такіх як Польшча, Літва ці Латвія, мы, безумоўна, будзем дзейнічаць разам. […] Я не выключаю, калі мы прымем рашэнне, што гэта правільны адказ, то мы прыйдзем да поўнай ізаляцыі Беларусі», – сказаў Каміньскі.
Нагадаем, раней сёння аб закрыцці мяжы Беларусі з Літвой, у выпадку неабходнасці, сказала і кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайтэ.