Затрыманы фрылансер «Радыё Свабода». Доступ да тэлеграм-канала выдання перайшоў да невядомых, але неўзабаве быў адноўлены

Ілюстрацыя: Радыё Свабода
2 хв.

In English: A freelancer of Radio Svaboda was arrested. Unknown people got an access to the Telegram channel, but sooner the control was taken back
На русском языке: Задержан фрилансер «Радыё Свабода». Доступ к телеграм-каналу издания перешел к неизвестным, но вскоре был восстановлен

Сёння ў 18:45 у тэлеграм-канале «Радыё Свабода – Беларусь» з’явілася першае паведамленне «РадыёСтыдоба спыняе сваё вяшчанне на тэрыторыі Беларусі.

У паведамленні былі спасылкі на праўладныя тэлеграм-каналы і дзяржаўную сімволіку Беларусі. Неўзабаве рэдакцыі ўдалося аднавіць кантроль над акаўнтам. Праз некалькі гадзін стала вядома, што быў затрыманы фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык.

За час, пакуль доступ да тэлеграм-канала «Радыё Свабода – Беларусь» быў у невядомых, было апублікавана каля 190 пастоў. Большасць з іх наступнага зместу: «РадыёСтыдоба спыняе сваё вяшчанне на тэрыторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь і адпраўляецца ў Беларусь перамен. Пра тое, як адміністрацыя РадыёСтыдобы даехала да карыта Вранака прачытаць можна тут: МУС, Жоўтыя Слівы, ГУБАЗ, Пул Першага». Таксама там з’явіліся скрыншоты са спісам адміністратараў канала.

Затрыманы фрылансер «Радыё Свабода». Доступ да тэлеграм-канала выдання перайшоў да невядомых, але неўзабаве быў адноўлены

Скрыншот

Затрыманы фрылансер «Радыё Свабода». Доступ да тэлеграм-канала выдання перайшоў да невядомых, але неўзабаве быў адноўлены

Скрыншот

У 18:55 паведамленні і скрыншоты са спісам адміністратараў канала былі выдаленыя.

У 19:06 у канале з’явілася паведамленне ад рэдакцыі: «Сябры, мы аднавілі доступ да нашага канала!
Выбачаемся за такую ​​сытуацыю».

Дапоўнена ў 01:42

Позна ўвечары стала вядома, што 25 лістапада ў Мінску быў затрыманы фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык. Пра гэта паведамляе рэдакцыя. Жонка Кузнечыка расказала, што мужчына выйшаў з дому на велапрагулку, але неўзабаве вярнуўся дадому ў суправаджэнні чатырох мужчын у цывільным.

Затрыманы фрылансер «Радыё Свабода». Доступ да тэлеграм-канала выдання перайшоў да невядомых, але неўзабаве быў адноўлены

Андрэй Кузнечык / Фота: svaboda.org

«Ні хто яны, ні адкуль, не сказалі. Мне загадалі ісці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перажываць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой планшэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісці з імі. З рэчаў нічога не дазволілі з сабой узяць, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць ненадоўга, на пару дзён», — распавяла Алеся Рак, жонка Андрэя Кузнечыка.

Нагадаем, доступ да сайта svaboda.org быў заблакаваны 22 жніўня 2020 года. Цягам перадвыбарчай кампаніі і пасля выбараў журналісты беларускай службы «Радыё Свабода» неаднаразова затрымліваліся, некаторыя атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы. Увосень 2020 года ўсе журналісты былі пазбаўлены акрэдытацыі. 16 ліпеня 2021 года сілавікі выламалі дзверы ў офісе рэдакцыі. Трое журналістаў — Алесь Дашчынскі, Іна Студзінская і Алег Груздзіловіч былі затрыманыя, але адпушчаныя праз 10 сутак.

Беларуская служба «Радыё Свабода» — падраздзяленне «Радыё Свабода», якое ўваходзіць у структуру Радыё Свабода — Свабодная Еўропа і фінансуецца ЗША.

Папярэдні матэрыял
Ліванскі міністр просіць турфірмы не прасоўваць Беларусь як турыстычны напрамак
Наступны матэрыял
Інсайд: «Больш за 500 турыстаў чакаюць вылету з Беларусі пад аховай КДБ і АМАПа»

Iншыя матэрыялы