На русском языке:
Во внутренних войсках начались сборы с «добровольцами»
На базе 3-й брыгады спецыяльнага прызначэння (в/ч 3214) праходзяць зборы з «добраахвотніцкімі» падраздзяленнямі. Аб гэтым 21 студзеня паведаміла прэс-служба ўнутраных войскаў.
На працягу двух тыдняў ваеннаслужачыя запасу будуць адточваць навыкі агнявой, тактычнай і ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі. Пасля зверкі звестак «ветэранаў спецназа» размеркавалі па навучальных узводах, выдалі маёмасць і праверылі супрацьгазы.
У мерапрыемстве бяруць удзел «добраахвотнікі» з атрадаў спецыяльнага прызначэння «Смерч» (складаецца з прыпіснога складу в/ч 3214) і «Гонар» (складаецца з чальцоў асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецпрызначэння войскаў МУС «Гонар»).
Зборы праводзяцца і ў іншых падраздзяленнях унутраных войскаў. Напрыклад, 4-й міліцэйскай брыгадзе (в/ч 7404, Баранавічы) і адным з яе падраздзяленняў — 4-м асобным спецыяльным міліцэйскім батальёне (в/ч 5522, Гродна). Усяго на іх прызвалі некалькі сотняў чалавек.
Аб зборах з «добраахвотніцкімі» падраздзяленнямі «Беларускі Гаюн» пісаў яшчэ 18 снежня. Час іх правядзення абраны невыпадкова: 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца так званыя «прэзідэнцкія выбары». Прадугледжваецца, што зборы накіраваныя на мабілізацыю ўсіх даступных рэзерваў для аказання дапамогі сілавікам у правядзенні «выбараў».