In English:
Former political prisoner Eduard Lobau was killed on the front in Ukraine
На русском языке:
В Украине на фронте погиб экс-политзаключённый Эдуард Лобов
Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на сацсеткі сяброў сям’і паведамляе пра гібель беларускага добраахвотніка, які ваяваў за Украіну, Эдуарда Лобава.
Эдуард Лобаў – былы палітвязень. Яго затрымалі разам са Зміцерам Дашкевічам 18 снежня 2010 года перад так званымі «прэзідэнцкімі выбарамі». Пазней суддзя Алена Шылько асудзіла Эдуарда на 4 гады калоніі строгага рэжыму па сфабрыкаванай справе. Маладафронтавец адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне і адбыў чатырохгадовы тэрмін цалкам у адной з найстрашэнных турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы».
Па словах Аляксандра Малчанава, калегі Эдуарда, беларус загінуў учора пад Вуглядарам, перадае «Радыё Свабода».
«Ён і яго напарнік «палявалі» на танкі з «джавелінамі». Затым уступіў у блізкі бой, асабіста знішчыў больш за 5 рускіх, але атрымаў асколачнае раненне і неўзабаве памёр», – кажа Малчанаў.
Эдуард Лобаў служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўшчыны і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў ён ваяваў пад Вуглядарам.
Па дадзеных выдання, ад пачатку вайны за незалежнасць Украіны і Беларусі загінулі прынамсі 18 беларусаў.