In English:
Ukraine did not accept documents for residence permit of a Belarusian ex-volunteer, his wife was denied refugee status
На русском языке:
В Украине не приняли документы на ВНЖ у беларусского экс-добровольца, а его жене отказали в беженстве
Сёння былы беларускі добраахвотнік з палка Кастуся Каліноўскага Аляксей Лазараў (пазыўны «Вуж») напісаў у твітэры, што ўкраінская міграцыйная служба адмовіла у атрыманні ВНЖ. Не проста адмовіла – у яго нават не прынялі дакументы.
«Ёсць толькі адна краіна, дзе прымуць беларусаў. Але ёсць нюанс», – сумна пажартаваў Аляксей.
У рэплаях ён удакладніў, што яго жонка Вераніка Яновіч атрымала адмову ў бежанстве. Вераніка таксама зʼяўляецца экс-байцом палка Каліноўскага (пазыўны «Сон»). Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў жніўні скончыўся тэрмін дзеяння яе пашпарта. Вярнуцца ў Беларусь за новым, як вы разумееце, яна не можа (там добраахвотнікам пагражае аж да смяротнага пакарання), а зрабіць новы ў консульстве РБ у ЕС таксама няма магчымасці – без візы і пашпарта яе не выпусцяць з Украіны. Замкнёнае кола.
Беларускія добраахвотнікі Аляксей Лазараў і Вераніка Яновіч абвянчаліся ў Кіеве ў сакавіку 2022 года. / Фота: полк Кастуся Каліноўскага
Аляксей і Вераніка былі публічнымі байцамі палка, яны вялі свае сацсеткі і расказвалі пра будні абаронцаў Украіны. Яны ўступілі ў полк (тады яшчэ батальён) Каліноўскага ў самым пачатку вайны. У сакавіку Аляксей і Вераніка абвянчаліся ў Кіеве.
Як жыць далей – Аляксей і Вераніка пакуль не ведаюць.