На русском языке:
В Украине утвердили новые секторальные санкции против режима в Беларуси
Вярхоўная Рада Украіны падтрымала рашэнне СНБА аб увядзенні эканамічных санкцый супраць Беларусі і РФ у абаронна-прамысловай сферы на 50 гадоў.
Па дадзеных нардэпа Ганчарэнкі, за прыняцце дакумента прагаласавалі 304 дэпутаты.
Паведамляецца, што санкцыі прадугледжваюць:
- Забарона на будзь якія аперацыі з рэзідэнтамі Беларусі і РФ (у тым ліку праз пасрэднікаў) па таварах ці паслугах, на якія распаўсюджваецца дзеянне закона «Аб дзяржкантролі за міжнароднымі перадачамі тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання».
- Спыненне выканання эканамічных і фін. абавязацельстваў на карысць рэзідэнтаў РБ/РФ па аперацыях з таварамі ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання.
- Забарона перадачы рэзідэнтам РБ/РФ тэхналогій, правоў і абʼектаў права інтэлектуальнай уласнасці (ІС), а таксама ажыццяўленне рэзідэнтамі гэтых краін дзеянняў, звязаных з абаронай правоў на абʼекты ІС.
- Забарона рэгістрацыі і акрэдытацыі арганізацый калектыўнага кіравання, заснавальнікамі якіх зʼяўляюцца рэзідэнты РФ і Беларусі.
- Спыненне дзейнасці сумесных праектаў і прамысловых праграм у сферы бяспекі і абароны, удзельнікамі якіх зʼяўляюцца рэзідэнты РФ і Беларусі, у адносінах да тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання.
- Забарона на інвестыцыі з удзелам рэзідэнтаў РФ / РБ у дачыненні да юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці, міжнароднай перадачы тавараў ваеннага прызначэння і падвойнага выкарыстання, у тым ліку праводзяцца з прыцягненнем рэзідэнтаў іншых краін.