На русском языке:
В Уручье построят храмовый комплекс с колокольней и часовней с фонтаном, а на рендерах — византийские кресты
Рэндэр «Праваслаўнага храмавага комплексу святой пакутніцы Таццяны»
На сайце Адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска з’явілася апавяшчэнне аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў наконт архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі «Праваслаўнага храмавага комплексу святой пакутніцы Таццяны», які збіраюцца пабудаваць у зялёнай зоне вул. Шугаева, насупраць дома №23/2, недалёка ад скрыжавання з вул. Русіянава.
Рэндэр «Праваслаўнага храмавага комплексу святой пакутніцы Таццяны»
Рэндэр «Праваслаўнага храмавага комплексу святой пакутніцы Таццяны»
У праекце прадугледжана будаўніцтва: царквы, званіцы і капліцы з фантанам. Характэрна, што на рэндэрах царквы няма ніводнага традыцыйнага «праваслаўнага» крыжа, усе намаляваныя падобныя на васьміканцовыя візантыйскія крыжы, як у Саборы Святой Сафіі ў Стамбуле.
Грамадскія абмеркаванні аб’екта будуць праводзіцца з 22 верасня па 06 кастрычніка 2022 г. на сайце адміністрацыі Першамайскага раёна.
Адзначым таксама, што ў ліпені мы пісалі аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў і наконт будаўніцтва іншага храма ва Уруччы – «Храма Сабору Беларускіх святых», які збіраюцца пабудаваць прама каля старых могілак, якія каля метро.