На русском языке:
В ВС РБ начата проверка боевой готовности
Пра гэта паведаміла МА РБ. Падраздзяленням, якія прыцягваюцца для вучэнняў, трэба вылучыцца ў назначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэніровак, у тым ліку з баявой стральбой.
У ходзе правядзення праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі. Магчыма часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.
Калі вы ці вашыя знаёмыя назіралі любую ваенную актыўнасць — паведамляйце ці перадавайце інфармацыю праз сяброў за мяжой у @HajunBYbot або праз форму зваротнай сувязі на сайце. Для нас важная любая інфармацыя.
Калі вы ці вашыя знаёмыя назіралі любую ваенную актыўнасць — паведаміце нам, калі ласка
Просім вас быць пільнымі пры фатаграфаванні ваеннай тэхнікі
Адзін з каналаў Мінабароны РБ адрэагаваў на пост «Беларускага Гаюна» пра пачатак чарговай праверкі боегатоўнасці і заклікаў вайскоўцаў ідэнтыфікаваць людзей, якія іх фатаграфуюць.
Заклікаем вас быць асцярожнымі і паведамляць нам інфармацыю бяспечным для вас спосабам.