На русском языке:
У ВС РБ появилась «Универсальная боевая платформа»
У рамках палявога выхаду на палігоне «Асіповіцкі» падраздзяленні 465 ракетнай брыгады прынялі актыўны ўдзел у паказным занятку па кіраванні ракетнымі ўдарамі і артылерыяй са слухачамі і выкладчыкамі Ваеннай акадэміі РБ. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Асіповіцкага гарнізона.
На фота з мерапрыемства, акрамя АТРК «Іскандэр», ТРК «Кропка-У» і інш. дапаможнай тэхнікі, можна было заўважыць і два аўтамабілі «Універсальная баявая платформа» (УБП).
Машына прызначаная для транспартавання модуляў рознага функцыянальнага прызначэння і іх ужыванні ў баявых умовах. Зменнымі модулямі могуць быць: баявы, транспартны, штабны і санітарны. Больш падрабязна з тэхнічнымі характарыстыкамі машыны можна азнаёміцца па спасылцы.
Адзначым, што падчас збору каманднага складу УС РБ, які праходзіў у канцы кастрычніка 2022 года на палігоне «Асіповіцкі», УБП выкарыстоўвалася для транспартоўкі разліку 120 мм мінамёта 2С12 «Сані».
Машына была ўпершыню паказаная на выставе «MILEX-2019», прымала ўдзел у парадзе 9 мая 2022 года. Распрацоўкай і вытворчасцю УБП займаецца навукова-вытворчае ТАА «ОКБ-ТСП».
Аб пастаўках у войскі УБП не паведамлялася. Верагодней за ўсё, яна праходзіць доследную эксплуатацыю ў войсках.