На русском языке:
Вадима Прокопьева заочно осудили на 25 лет колонии, ещё 17 фигурантов дела получили сроки от 2 до 21 года
Прысуд Вадзіму Пракопʼеву вынес так званы Мінскі гарадскі суд па справе аб «нападзе на дом Гайдукевіча».
Усяго ў справе 18 фігурантаў. Іх абвінавацілі ў «планаванні і здзяйсненні шэрагу тэрактаў». Аднаго з іх – Аляксея Міхайлава – вызвалілі ў зале суда, бо дзяржабвінаваўца запытваў 2 гады агульнага рэжыму. Гэты тэрмін ён ужо адбыў. Аляксея Міхайлава абвінавачвалі ў неданясенні аб злачынстве (частка 2 артыкула 406 КК).
Сямʼі Вайцяховічаў прызначаныя такія тэрміны: Уладзіслаў (сын) атрымаў 21 год, Віталь (бацька) – 19 гадоў, Анастасія (жонка сына) – 11 гадоў, Вольга (маці) – 11 гадоў. Гідракасцюм, ласты, рацыя, квадракоптар, кайданкі канвойныя, рыдлёўка аўтамабільная, тэлефон Redmi і іншыя рэчавыя доказы будуць канфіскаваныя.
Сяргею Лісоўскаму і Ігару Чамякіну далі па 20 гадоў, Уладзіміру Савенкову і Хаміцэвічу – па 16 гадоў узмоцненага рэжыму кожнаму. Прычым першыя 5 гадоў усе яны правядуць ва ўмовах турмы.
Сяргею Сакалову далі 14 гадоў узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 БВ, як і запытваў пракурор, а Дзмітрыю Невяркевічу – 11 гадоў узмоцненага рэжыму і 3 тысячы БВ з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі тэрмінам на 5 гадоў.
Вольгу Петух і Мікалая Роя прыгаварылі да 10 гадоў агульнага рэжыму і 12 гадоў узмоцненага рэжыму адпаведна. Нацыянальны флаг з гербам «Пагоня» і налепкі з бел-чырвона-белай сімволікай, палімерны пакет, кантэйнер з шайбамі, кактэйль Молатава і іншыя рэчавыя доказы, якія належаць Рою, сілавікі вырашылі знішчыць.
Паўлу Чыхінскаму (пазбаўлены звання палкоўніка юстыцыі, зямельны ўчастак у г. Баранавічы пакінуты пад арыштам), Дзянісу Філончыку, Пятру Юркевічу далі па 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Эдуард Пестрак прыгавораны да 3,6 гадоў (рэжым узмоцнены) з пазбаўленнем права займаць дзяржпасады.