Ваеннаслужачыя Сіл спецыяльных аперацый РБ «асвоілі» новую тэхніку стральбы з СВД – з нязнятым каўпачком абʼектыва

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Военнослужащие Сил специальных операций РБ «освоили» новую технику стрельбы из СВД — с неснятым колпачком объектива

МА РБ апублікавала фотасправаздачу аб тым, як «Ваеннаслужачыя аднаго са злучэнняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл нашай краіны працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні ўчасткаў Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на паўднёвым напрамку».

У цэлым усё выглядае паважна і прыстойна: дагляды транспартных сродкаў праводзяцца, вайскоўцы зараджаныя і суровыя. Але нашу ўвагу прыцягнуў снайпер Сіл спецыяльных аперацый РБ, узброены снайперскай вінтоўкай Драгунава (на фота).

Ваеннаслужачыя Сіл спецыяльных аперацый РБ «асвоілі» новую тэхніку стральбы з СВД – з нязнятым каўпачком абʼектыва

Калі ўважліва прыгледзецца да фота, то можна заўважыць, што з прыцэла ПСА-1 (прыцэл снайпэрскі аптычны, быў распрацаваны спецыяльна для вінтоўкі СВД) не зняты… каўпачок абʼектыва! Іншымі словамі, вайсковец нібы «цэліцца» з вінтоўкі, хоць у прыцэл ён нічога не бачыць.

Як усё гэта доблеснае воінства на чале з міністрам Хрэніным збіраецца абараняць РБ ад «лязгающих гусениц» НАТА? Бо з каўпачком на прыцэле шанцы патрапіць са СВД у танк Abrams становяцца яшчэ менш!

Цырк і толькі. Нават фотасесію арганізаваць нармальна не могуць.Час перайменоўваць Мінабароны РБ у Міністэрства паказухі.

Папярэдні матэрыял
Мінабароны спрабуе схаваць некамплект у падраздзяленнях УС РБ?
Наступны матэрыял
Адзін з найлепшых дыджэяў Даніі адмовіўся граць у Беларусі: «Вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага»

Iншыя матэрыялы