На русском языке:
Военная активность в Беларуси в июне 2024 года. Кратко.
Гэта першы з серыі пастоў аб ключавых ваенных падзеях чэрвеня ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Коратка:
- У чэрвені ў Беларусі стартавала раптоўная праверка боегатоўнасці УС РБ, а таксама прайшлі вучэнні з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі.
- Авіяцыйная актыўнасць ВПС РБ вырасла ў 1,5 раза. Гэта звязана і з рэпетыцыямі парада да 3 ліпеня.
- У Віцебску быў створаны атрад спецпрызначэння «Віцязь» – гэта ўжо 13 АСН у структуры УВ.
- Колькасць УС РФ у Беларусі крыху павялічылася ў сувязі з прыбыццём кантынгенту для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня.
- Ізноў быў зафіксаваны пралёт расейскіх ракет над Гомельшчынай, а таксама зноў падоўжанае дзеянне зоны абмежавання палётаў над поўднем Беларусі – цяпер да 30 верасня 2024 г.
- Колькасць авіяцыі ВКС РФ у Беларусі вырасла – расійскія самалёты і верталёты прыляталі ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня.
- Узровень актыўнасці ПВК «Вагнер» у Беларусі вельмі нізкі, колькасць наймітаў не змянілася – да 100 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за чэрвень можна азнаёміцца тут (english).