Мігранты і сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Панядзелак. Абнаўляецца

Фота: Станіслаў Жарын
7 хв.

In English: Migrants and Belarusian security forces at the Belarus-Poland border. Monday
На русском языке: Мигранты на беларусско-польской границе. День 8

Рэдакцыя motolko.help працягвае сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, дзе восьмы дзень знаходзяцца мігранты. Сёння тэмпература на мяжы апусцілася ніжэй за нуль, а мігранты па-ранейшаму начуюць у палатках і абаграваюцца з дапамогай дроў. Анлайн вядзецца ў храналагічным парадку: самыя свежыя навіны будуць унізе старонкі.

Уначы група мігрантаў спрабавала прарваць мяжу ў Брэсцкай вобласці

Польская пагранслужба паведаміла, што ноччу каля 60 мігрантаў спрабавалі прарвацца праз мяжу каля польскай вёскі Полаўцы ў Брэсцкай вобласці. Спроба была спынена.

12:51 — Мігранты ў суправаджэнні ўзброеных сілавікоў ідуць да беларускага памежнага пераходу Брузгі.

12:53 — Мігранты прыбылі на беларускі пагранпераход Брузгі. Іх атачаюць крамлёўскія журналісты, якія прыехалі здымаць сёння на мяжу.

Мігранты спакойна ламаюць агароджы на беларускай КПП Брузгі і праходзяць праз яе. Відэа публікуе дзяржаўнае агенцтва «Белта» з подпісам «Бежанцаў сустракаюць сілавікі і загароды», аднак ні сілавікоў, ні загарод на роліку не відаць.

12:53 — Сітуацыя на КПП Брузгі. Мігранты знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Відаць, што беларускія сілавікі загналі людзей паміж двума калючымі дратамі, прычым адзін з іх – паставіў беларускі бок.

Мігранты і сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Панядзелак. Абнаўляецца

13:18 — Мінабароны Польшчы паведамляе, што мігрантаў, у асноўным жанчын і дзяцей, прымушаюць падыходзіць да плота, каб прапагандысты маглі падрыхтаваць свае агітацыйныя матэрыялы.

13:47 — Да польскага КПП «Кцзніца» працягваюць масава прыбываць мігранты. Вось так сітуацыя выглядае зараз.

14:37 — Узброеныя беларускія сілавікі стаяць з боку выезду з КПП Брузгі ў бок Гродна і не прапускаюць мігрантаў.

Мігранты і сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Панядзелак. Абнаўляецца

Мігранты і сілавікі на беларуска-польскай мяжы. Панядзелак. Абнаўляецца

13:57 — Беларускія сілавікі збіраюцца вакол пераправы ў Кузніцы

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын апублікаваў відэа ў сваім Twitter, на якім зняты велізарны натоўп беларускіх сілавікоў, якія сабраліся перад памежным пераходам у Кузніцы. Ён назваў тое, што адбываецца, кантралюемай эскалацыяй з боку Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Знялі каранцін у турме, дзе ўтрымліваюцца затрыманыя па «справе Зельцэра»
Наступны матэрыял
У Мінскім абласным судзе слухаецца справа анархістаў. Ім пагражае да 20 гадоў турмы

Iншыя матэрыялы