Гэта першы з серыі тэкстаў аб ключавых ваенных падзеях лютага ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Да сутнасці:
- У лютым працягвалася актыўная баявая падрыхтоўка ў УС РБ.
- Колькасць УС РФ у Беларусі ніяк не змянілася. Кантынгент УС РФ працягвае знаходзіцца ў тых жа лакацыях, што і раней.
- Інтэнсіўнасць палётаў ВПС РБ за месяц вырасла ў 2 разы, а колькасць прылётаў ПКС РФ у Беларусь працягвае зніжацца.
- Частка наймітаў ПВК «Вагнер» магла пакінуць Беларусь, але пакуль нельга казаць аб поўным спыненні іх дзейнасці ў краіне.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за люты можна азнаёміцца тут (на англійскай).