Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2

4 хв.

На русском языке: Светлана Тихановская встретилась с группой Би-2

Сустрэча прайшла ўчора перад канцэртам у Вільні. Здымак апублікаваў адзін з лідараў гурта «Бі-2» – Лёва, у сваім Instagram.

«Вельмі прыемная сустрэча са Святланай Ціханоўскай перад канцэртам!», – напісаў Лёва.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2

Святлана Ціханоўская распавяла, што падчас сустрэчы музыкі падзякавалі ёй за падтрымку ў іх вызваленні з тайскай турмы, а Ціханоўская ў адказ выказала словы падтрымкі ад беларусаў за антываенную пазіцыю гурта – і папрасіла не забывацца на свае карані. Акрамя таго, «Бі-2» распавялі, што хацелі выступіць у 2020-м з канцэртам ля Стэлы, але не паспелі. Аднак абавязкова выступяць пасля перамогі.

Таксама для Святланы Ціханоўскай падпісалі дыск «Святлане Ціханоўскай, прэзідэнту Беларусі».

Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2

Нагадаем, франтменты гурта «Бі-2», Шура (Аляксандр Уман) і Лёва (Ягор Бортнік), зʼяўляюцца беларусамі. Менавіта ў Мінску яны заснавалі групу «Бераг ісціны» («БІ»), якая пазней стала групай «Бі-2».

На канцэрце ў Вільні 15 сакавіка Шура расказаў, што напісаў песню «Мой рок-н-рол» у Бабруйску ў 1989 годзе. Адзін з культавых хітоў гурт выконваў разам са спявачкай Юліяй Чычэрынай, аднак у 2014 годзе пасля таго, як Чычэрына падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны, гурт перастаў з ім выступаць і забараніў ёй выконваць гэтую песню.

У 2020 годзе група падтрымала беларусаў, а пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе асудзіла вайну. У студзені 2024 года гурт затрымалі пасля канцэрту ў Тайландзе. Расія прыкладала намаганні для выдачы артыстаў менавіта ў РФ, але дзякуючы намаганням дыпламатаў Ізраіля, Аўстраліі і іншых краін «Бі-2» аказаліся на волі і паляцелі ў Ізраіль.

Папярэдні матэрыял
На вайне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч. З пачатку вайны не менш за 40 беларусаў загінулі, абараняючы Украіну
Наступны матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў лютым 2024 года. Коратка

Iншыя матэрыялы