«Вагнер» застаецца ў Беларусі? У лагеры ПВК знаходзіцца больш за 1000 адзінак тэхнікі

РИА Новости
6 хв.

На русском языке: «Вагнер» остается в Беларуси? В лагере ЧВК находится более 1000 единиц техники

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у верасні працягваліся работы па дэмантажы палявога лагера наймітаў ПВК «Вагнер» у в. Цэль. На 30 верасня там заставалася 99 намётаў – 35% ад першапачатковай колькасці. Усяго за верасень дэмантавалі – 30 штук.

Таксама, паводле нашых звестак, на канец верасня ў лагеры знаходзілася ≈ 1040 адзінак тэхнікі:

≈ 800 легкавых аўто (пікапы УАЗ, «буханкі», ГАЗелі, Лады і інш.);
≈ 100 грузавікоў (КамАЗы і Уралы);
≈ 8 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан») (+10 іх тэнтаваныя мадыфікацыі);
≈ 11 фур;
≈ 20 цягачоў;
≈ 10 аўтобусаў ПАЗ;
І больш за 80 адз. будаўнічай тэхнікі (КамАЗы, экскаватары, бульдозеры, аўтакраны і інш.).

Плюс да гэтага, нейкая колькасць тэхнікі знаходзіцца ў сховішчах (гаражах) былога парка баявых машын ваеннага гарадка ў в. Цэль. Акрамя таго, у лагеры знаходзіцца каля 37 грузавых металічных кантэйнераў.

Раней мы дапускалі, што з-за дэмантажу намётаў і надыходу восені частку наймітаў могуць перасяліць у былыя казармы на тэрыторыі лагера і, здаецца, гэта адбылося. Прынамсі, вядома аб малаважных рамонтных працах у казармах. І галоўнае, над пакінутымі намётамі няма комінаў ад буржуек, якія выкарыстоўваюцца для іх апалу.

На дадзены момант, можна канстатаваць, што найміты ПВК «Вагнер» працягваюць заставацца ў лагеры ў в. Цэль.

Папярэдні матэрыял
Ліміт перавышаны: на ваенныя зборы ў 2023 годзе было прызвана ўжо амаль 10 000 рэзервістаў
Наступны матэрыял
З’явілася мапа гістарычнай спадчыны беларусаў у замежжы

Iншыя матэрыялы