На русском языке:
Волонтёрам «Partyzanka» нужна наша помощь, чтобы продолжать помогать беларусским беженцам
На сайце фонду BYSOL з’явіўся збор сродкаў на працяг працы інфалініі экстранай дапамогі беларускім уцекачам – «Ідзі на мой голас».
Кругласутачную інфалінію дапамогі яшчэ ў жніўні 2021 года запусцілі валанцёры ініцыятывы «Partyzanka», якія за два гады сваёй працы бескаштоўна дапамаглі тысячам беларусаў, пацярпелым ад рэпрэсій: з уладкаваннем дзяцей у школы і ліцэі, зборам дакументаў, з жыллём і прадуктамі, пошукам працы і вывучэннем мовы ў Польшчы.
Менавіта на інфалінію +48 600 384 500 прыходзяць экстраныя запыты ад людзей, якія патрапілі ў складаную сітуацыю. Там кожны можа атрымаць першую падтрымку і кансультацыі: якія дакументы патрэбны для легалізацыі ў Польшчы, па візавых пытаннях, куды звярнуцца па псіхалагічную дапамогу, як знайсці працу, як атрымаць міжнародную абарону і шмат іншага.
Дзякуючы кругласутачнай інфалініі валанцёры маюць поўную карціну таго, што адбываецца з беларусамі ў Польшчы, і могуць каардынаваць намаганні з іншымі валанцёрамі і арганізацыямі дапамогі. Аднак сёння інфалінія знаходзіцца на мяжы спынення працы.
«На жаль, з верасня наша ініцыятыва больш не мае пастаянных спонсараў, у той час як хваля зваротаў увесь час расце, а праца Інфалініі патрабуе пастаянных выдаткаў», – пішуць валанцёры.
У дадзены момант, для працягу працы экстранай лініі дапамогі неабходны сродкі на: ПЗ для колл-цэнтра, шматканальны нумар, хмарнае сховішча, сэрвіс маўленчай аналітыкі, а таксама доступ па падпісцы да баз дадзеных, неабходным для аказання дапамогі і верыфікацыі саіскальнікаў.
Падтрымаць працу валанцёраў можна тут.
Сабрана € 405 з € 10 000
Працу ініцыятывы можна падтрымаць і праз крыптавалюту:
BTC: bc1q6njsdyf3pkxxtn5hlc9608x4qgvhwx4jcw39uq
ETH: 0x69697a17C577aFEc364DeE9E989d266955c1F1fF
LTC: ltc1qayuzj5wvnv983x98gydy4j576s24r4ymassgqs
TRX: TTuHMNBKVidNijp2utcbDPGovUzBYwAmWV
XMR: 86KydEma9oNNsNtf36a8cLehwoHJumUmrbsHpSvd5a1BQQwuQDX9WgP8s8CZ8BaTomC8j3UQzu5A9bVj9F5sr594P7xBQAZ
Памятайце, што з Беларусі на сайт BYSOL трэба заходзіць толькі праз VPN.
У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда фонду BYSOL заклікае карыстацца для пераводу сродкаў карткамі, выпушчанымі еўрапейскімі банкамі, альбо данатыць праз міжнародную сістэму PayPal (але не праз прывязаныя карты).