На русском языке:
Валерий Ковалевский отправился в Украину с целью установления официальных отношений между Кабинетом и властями Украины
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Плануецца, што падчас паездкі прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі праінфармуе украінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Акрамя таго, будуць разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрапалітычнага крызісу ў Беларусі.
Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.