Вызваленне краіны і сумленныя выбары: Святлана Ціханоўская аб’явіла аб стварэнні пераходнага кабінета

Photo: Sviatlana Tsikhanouskaya
3 хв.

In English: Deoccupation of the country and free elections: Tsikhanouskaya announced creation of the United Transitional Cabinet
На русском языке: Освобождение страны и честные выборы: Светлана Тихановская объявила о создании переходного кабинета

Тэрмінам на 6 месяцаў у кабінет уваходзяць:

▪️ Павел Латушка – прадстаўнік кабінета па транзіце ўлады,
▪️ Аляксандр Азараў – прадстаўнік кабінета па аднаўленні правапарадку,
▪️ Валер Кавалеўскі – прадстаўнік кабінета па замежных справах
▪️ Валер Сахашчык – прадстаўнік кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Сярод мэтаў аб’яднанага кабінета Святлана Ціханоўская назвала:

— абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі;
— прадстаўленне нацыянальных інтарэсаў Беларусі;
— фактычную дэакупацыю краіны;
— аднаўленне канстытуцыйнай законнасці і парадку;
— распрацоўку і рэалізацыю мер па спыненні незаконнага ўтрымання ўлады;
— забеспячэнне транзіту ўлады ад дыктатуры да дэмакратыі;
— стварэнне ўмоў для правядзення сумленных і свабодных выбараў;
— распрацоўку і рэалізацыю рашэнняў, неабходных для дэмакратычных перамен у Беларусі.

Асобна варта адзначыць вядомага падпалкоўніка-дэсантніка Валерыя Сахашчыка. У першай сваёй прамове Валерый Сахашчык зрабіў шэраг важных заяў і заявіў, што яго мэты – «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў».

Sviatlana Tsikhanouskaya named the goals of the United Cabinet:

  • Defend the independence and sovereignty of Belarus, represent the national interests of Belarus. Carry out the de facto de-occupation of Belarus;
  • Restore constitutional legality and the rule of law;
  • Develop and implement measures to thwart the illegal retention of power, ensure the transit of power from dictatorship to democracy, and create conditions for fair and free elections;
  • Develop and implement the solutions needed to secure a democratic change in Belarus.
Папярэдні матэрыял
ЗША ўводзяць санкцыі супраць 100 беларускіх чыноўнікаў
Наступны матэрыял
Валерый Сахашчык: «Калі б у беларускага народа ў 2020 годзе было б крыху зброі, то было б зусім па-іншаму»

Iншыя матэрыялы