На русском языке:
Воскресенскому запретили въезд в Украину до 2024 года
Сёння ноччу Юрыя Васкрасенскага не пусцілі ва Украіну, калі ён накіроўваўся ў Кіеў. Яму забаронены ўезд на тэрыторыю краіны да 2024 года, паведамляе АТН. Для чаго Васкрасенскі ехаў у Кіеў пакуль не паведамляецца. Падрабязнасці абяцаюць увечары па тэлеканале «БТ».
У 2020 годзе Юры Васкрасенскі збіраў подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі, пасля выбараў быў затрыманы па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і заключаны ў СІЗА КДБ. Аднак пасля датэрміновага вызвалення Васкрасенскі заявіў, што Лукашэнка даручыў яму распрацаваць папраўкі ў Канстытуцыю, і арганізаваў так званы «Круглы стол дэмакратычных сілаў», які не карыстаецца шырокай падтрымкай.