На русском языке:
Вероятность наступления России из РБ низкая. Посмотрели брифинг Генштаба ВСУ
Ва ўкраінскай медыя-прасторы распаўсюджваецца ўрывак з брыфінгу, дзе на падставе слоў намесніка начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УСУ Аляксея Громава робіцца выснова аб падрыхтоўцы РБ да вайны супраць Украіны.
Што заявіў Громаў?
— З сярэдзіны кастрычніка на тэрыторыі РБ адбываецца нарошчванне ваеннай прысутнасці УС РФ. У рамках разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў на палігонах у РБ праходзяць падрыхтоўку расейскія вайскоўцы. У падрыхтоўцы расейскіх вайскоўцаў удзельнічаюць і інструктары з УС РБ.
— Працягваецца падвоз па чыгунцы ваеннай тэхнікі для камплектавання падраздзяленняў УС РФ у РБ. Нядаўна былі перакінуты самалёты МіГ-31К і ДРЛА А-50У. Перакідка авіяцыі сведчыць аб нарошчванні магчымасцей РФ для нанясення ракетных удараў па Украіне. Аднак у цэлым імавернасць правядзення наступальных аперацый РФ з РБ застаецца нізкай.
— У той жа час Дзяржпагранкамітэт РБ абмежаваў уезд і знаходжанне грамадзян у прыгранічных раёнах з Украінай да 1 сакавіка. На мінулым тыдні ў Брэсцкім раёне праходзіла агітацыя грамадзян для ўступлення ў падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны. А парламент Лукашэнка прыняў закон, які ўстанаўлівае смяротнае пакаранне для ваенна-і дзяржслужачых за здраду дзяржаве. Не выключана, што такія дзеянні рэжыму Лукашэнкі з’яўляюцца адным з крокаў у межах падрыхтоўкі да вайны супраць Украіны.
Такім чынам, на думку Генеральнага штаба УСУ, верагоднасць новага наступу РФ з РБ застаецца нізкай. І не выключаецца, што ўсе апісаныя вышэй дзеянні рэжыму Лукашэнкі зʼяўляюцца падрыхтоўкай да вайны супраць Украіны.