МА РБ
4 хв.

На русском языке: Вертолеты Ми-35М для ВВС РБ — окончательно все?

Учора Лукашэнка наведваў 1072-ы цэнтральны камандны пункт ВПС і войскаў СПА. Пасля свайго даклада камандуючы ВПС і войскаў СПА Андрэй Лукʼяновіч паразмаўляў з прапагандыстамі. Закрануў і пытанні закупкі новага ўзбраення для ВПС і войскаў СПА.

У прыватнасці, ён заявіў, што «мы чакаем сёлета пастаўку новых зенітных ракетных комплексаў. І для авіяцыі – новыя самалёты Су-30СМ».

Нагадаем, што ў пачатку лютага 2023 года Лукʼяновіч у інтэрвʼю прапагандыстам распавёў, што да пачатку красавіка ВПС РБ атрымаюць з РФ 4 верталёты Мі-35М. Аднак па стане на гэты момант верталёты да РБ так і не даляцелі.

Характэрна, што ўчора падчас размовы з прапагандыстамі Лукʼяновіч вырашыў увогуле не згадваць верталёты Мі-35М, якія паўтара месяца як павінны былі баразніць паветраную прастору РБ. З гэтага можна зрабіць выснову, што пастаўка названых верталётаў калі не адменена канчаткова, то прынамсі адкладзена на нявызначаны тэрмін. А Лукʼянавіч ужо пабойваецца называць канкрэтныя дэдлайны пастаўкі верталётаў, бо тэрмін за «распаўсюджванне загадзя ілжывых звестак аб дзейнасці УС РБ» ніхто не адмяняў.

Сімвалічна, што «Расабаронэкспарт» на выставе MILEX-2023, якая пройдзе з 17 па 20 мая ў Мінску, пакажа і верталёт Мі-35М (паводле нашых звестак, ён яшчэ не прыляцеў у РБ для ўдзелу ў выставе). Застаецца спадзявацца, што падначаленыя Лукʼяновіча скарыстаюцца магчымасцю хаця б паглядзець і пакратаць верталёт (раз лётаць пакуль не атрымліваецца).

Мі-35М – расійскі транспартна-баявы верталёт кругласутачнага прымянення. Прызначаны для знішчэння бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, дэсантавання і агнявой падтрымкі падраздзяленняў сухапутных войскаў, эвакуацыі параненых, а таксама для перавозкі грузаў у кабіне або на знешнім падвесе.

Папярэдні матэрыял
Дакладнае месцазнаходжанне і стан Бабарыкі невядомыя да гэтага часу
Наступны матэрыял
Вучыцца за мяжою можна будзе толькі пасля тэрміновай службы

Iншыя матэрыялы