Вертолёт Лукашенко за €12 000 000 вернулся с ТО спустя два месяца

JetPhotos / AgustaWestland AW-139
3 хв.

In English: Lukashenka’s helicopter worth €12 000 000 returned from technical inspection 2 months later
На русском языке: Вертолёт Лукашенко за €12 000 000 вернулся с ТО спустя два месяца

Сёння ў 17:00 на аэрадром у Мачулішчах прызямліўся верталёт Лукашэнкі — AgustaWestland AW-139 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PH. Борт накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта «Жукоўскі» транзітам праз Віцебск.

Пачынаючы з 17 сакавіка гэты верталёт знаходзіўся на штогадовым ТА ў Нацыянальным цэнтры верталётабудавання імя М. Л. Міля ў Таміліне (Маскоўская вобл, РФ), дзе размяшчаецца сумеснае расійска-італьянскае (італьянскай кампаніі Leonardo Helicopters і холдынгу «Верталёты Расіі») зборачная вытворчасць прадпрыемства HeliVert.

Дарэчы, гэта ўжо другі, зафіксаваны намі, ТА гэтага верталёта. Ну і нагадаем, што яго кошт складае каля € 12 000 000.

Магчыма, вы памятаеце, як у сакавіку мы прапаноўвалі спытаць у італьянскай кампаніі Leonardo: «Чаму яны да гэтага часу чыняць верталёт ваеннага злачынца?», і спадзяваліся ўбачыць нейкую рэакцыю кампаніі на аб’ектыўнае здзіўленне з боку беларусаў. Але, як бачыце, рэакцыі не было. Тым не менш, зараз ужо ёсць факт, што кампанія Leonardo працягвае абслугоўваць верталёт Лукашэнкі, нягледзячы на ​​рэпрэсіі, парушэнне правоў чалавека і яго непасрэдны саўдзел у вайне.

Таму не маркоцімся і пытаемся ў кампаніі: на якой падставе працягваецца праца з Лукашэнкам і распавядаем, чаму яны павінныя яе неадкладна спыніць.

Сацсеткі Leonardo: Twitter, Instagram, YouTube

P.S. А заадно можна і заходнім СМІ напісаць.

Вертолёт Лукашенко за €12 000 000 вернулся с ТО спустя два месяца

Папярэдні матэрыял
«Беларускі народны банк» забараніў зняцце наяўных з карт Visa і Mastercard замежных банкаў
Наступны матэрыял
Еўрапарламент: «Усе санкцыі ЕС супраць Расіі павінны распаўсюджвацца на Беларусь»

Iншыя матэрыялы