In English:
Lukashenka’s helicopter worth €12 000 000 returned from technical inspection 2 months later
На русском языке:
Вертолёт Лукашенко за €12 000 000 вернулся с ТО спустя два месяца
Сёння ў 17:00 на аэрадром у Мачулішчах прызямліўся верталёт Лукашэнкі — AgustaWestland AW-139 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PH. Борт накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта «Жукоўскі» транзітам праз Віцебск.
Пачынаючы з 17 сакавіка гэты верталёт знаходзіўся на штогадовым ТА ў Нацыянальным цэнтры верталётабудавання імя М. Л. Міля ў Таміліне (Маскоўская вобл, РФ), дзе размяшчаецца сумеснае расійска-італьянскае (італьянскай кампаніі Leonardo Helicopters і холдынгу «Верталёты Расіі») зборачная вытворчасць прадпрыемства HeliVert.
Дарэчы, гэта ўжо другі, зафіксаваны намі, ТА гэтага верталёта. Ну і нагадаем, што яго кошт складае каля € 12 000 000.
Магчыма, вы памятаеце, як у сакавіку мы прапаноўвалі спытаць у італьянскай кампаніі Leonardo: «Чаму яны да гэтага часу чыняць верталёт ваеннага злачынца?», і спадзяваліся ўбачыць нейкую рэакцыю кампаніі на аб’ектыўнае здзіўленне з боку беларусаў. Але, як бачыце, рэакцыі не было. Тым не менш, зараз ужо ёсць факт, што кампанія Leonardo працягвае абслугоўваць верталёт Лукашэнкі, нягледзячы на рэпрэсіі, парушэнне правоў чалавека і яго непасрэдны саўдзел у вайне.
Таму не маркоцімся і пытаемся ў кампаніі: на якой падставе працягваецца праца з Лукашэнкам і распавядаем, чаму яны павінныя яе неадкладна спыніць.
Сацсеткі Leonardo: Twitter, Instagram, YouTube
P.S. А заадно можна і заходнім СМІ напісаць.