В’етнам выдаў «каліноўца» ў Беларусь. Раней Літва прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бяспекі» і забараніла ўезд у ЕС.

6 хв.

На русском языке: Вьетнам выдал «калиновца» в Беларусь. Ранее Литва признала его «угрозой национальной безопасности» и запретила въезд в ЕС

Каля тыдня таму ў В’етнаме быў затрыманы экс-баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык. Сёння прапаганда рэжыму Лукашэнкі апублікавала відэа з затрыманым беларусам, якога ўжо даставілі ў Менск.

Яраслаў Бекіш піша, што Васіль Верамейчык быў затрыманы 13 лістапада. Яго экстрадавалі ў Беларусь ужо на наступны дзень, 14 лістапада. Таксама ён паведамляе, што аперацыю па ягоным затрыманні арганізаваў КДБ Беларусі, выкарыстаўшы ў якасці фармальнай прычыны затрымання бойку.

Вядома, што мужчына быў адным з беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Васіль быў намеснікам камандзіра батальёна «Волат» палка Каліноўскага, узнагароджаны медалём «Україна понад усе» і ўдзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях.

В’етнам выдаў «каліноўца» ў Беларусь. Раней Літва прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бяспекі» і забараніла ўезд у ЕС.

Василий Веремейчик задержан в Беларуси / Кадры: госпропаганда

Пасля завяршэння ўдзелу ў баявых дзеяннях, Васіль спрабаваў знайсці прытулак у краінах Еўрасаюза, аднак Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у ЕС. Таксама па словах Яраслава Бекіша яму быў забаронены ўезд ва Украіну — гэтаму паспрыяў ГУР (Галоўнае ўпраўленне разведкі) пасля канфлікту Верамейчыка з кіраўніцтвам Палка Каліноўскага.

Пасля гэтага мужчына нейкі час вымушаны быў жыць у Грузіі, а пасля адправіўся ў Азію, дзе і быў затрыманы. В’етнам выдаў яго рэжыму Лукашэнку.

Па словах таварышаў па службе Верамейчыка, украінскае пасольства ў В’етнаме было ў курсе сітуацыі. Сябры экс-каліноўца баяліся, што яго могуць дэпартаваць у Беларусь, што ў выніку і адбылося.

Таксама затрыманы Максім Ралько

В’етнам выдаў «каліноўца» ў Беларусь. Раней Літва прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бяспекі» і забараніла ўезд у ЕС.

У прапагандысцкім кіно паказалі і Максіма Ралько, якога прадставілі як былога «каліноўца«. Зараз ён, відавочна, сядзіць у беларускай турме. Раней Максім Ралько быў вядомы актывістам апазіцыі. Ён сам расказваў у СМІ, што вясной 2022 года прыйшоў у батальён Каліноўскага.

Невядома, як і калі Максім Ралько патрапіў у Беларусь.

Папярэдні матэрыял
Памілаваныя яшчэ 32 палітвязні
Наступны матэрыял
"Каліноўца" Верамейчыка даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з 3-х чалавек

Iншыя матэрыялы