Відэа: беларускія памежнікі са шчытамі выганяюць мігрантаў у Літву

хв.

Экс-кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус апублікаваў відэа, на якім бачна, як беларускія памежнікі (або сілавікі?) са шчытамі ў руках выганяюць мігрантаў з падзяляльнай лініі ў ЕС. 

 

На відэа памежнікі ўшчыльную выбудоўваюць кардон са шчытоў перад эмігрантамі, якія сядзяць на зямлі або стаяць на каленях і б’юць па шчытах з крыкамі «Go! Go! Go!», «Наперад, наперад, наперад». Калі эмігранты не падпарадкоўваюцца, крыкі і ўдары ў шчыты становяцца больш агрэсіўнымі. Відаць, што сілавікі стаяць за беларускім памежным слупом, у аднаго з іх сабака, іншы здымае тое, што адбываецца на камеру.

Нагадаем, у Літве, Латвіі і Польшчы працягваецца міграцыйны крызіс. Афіцыйныя Вільня, Рыга і Варшава лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.

Папярэдні матэрыял
«Наша Ніва»: Кітай замарозіў $580 млн на будаўніцтва Нежынскага камбіната пад Салігорскам
Наступны матэрыял
«Кібер-партызаны» злілі інфармацыю пра дамы Баскава, Эйсмант, Ярмошынай і Шэймана

Iншыя матэрыялы