На русском языке:
Виктор Лукашенко и Роман Головченко с визитом в ОАЭ
Паводле інфармацыі рэдакцыі motolko.help, Раман Галоўчанка і Віктар Лукашэнка паляцелі ў ААЭ.
Учора раніцай, 15 сакавіка, у 10:45 борт Falcon 900 EXeasy з рэгістрацыйным нумарам RA-09610 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і ў 18:26 прызямліўся ў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — Абу-Дабі.
Вядома, што гэты борт перыядычна лётае ў ААЭ і па нашай інфармацыі на ім перамяшчаецца сын Лукашэнкі — Віктар Лукашэнка. Цалкам верагодна, што суправаджаць яго мог прэм’ер РБ Раман Галоўчанка.
Мяркуем, Віктар і Раман зноў будуць прасіць у ААЭ фінансавую падтрымку.