На русском языке:
Виктор Лукашенко улетел на правительственном самолёте в направлении РФ
Як заўважыў Беларускі расследвальніцкі цэнтр, сёння раніцай урадавы Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PA, на якім звычайна лятае Лукашэнка, вылецеў з Нацыянальнага Аэрапорта «Мінск».
Борт вылецеў з MSQ у 9:01 і пасля перасячэння мяжы з РФ, у раёне 9:25, інфармацыя аб борце знікла з сайтаў адсочвання (з-за нюансаў пакрыцця), а ў 10:18 борт зноў зʼявіўся на радарах ужо над тэрыторыяй Ніжагародскай вобласці Расіі і далей працягнуў палёт у напрамку Татарстана. Куды менавіта ён ляціць, пакуль сказаць цяжка.
Адзначым, што на борце гэтага самалёта з Беларусі паляцеў не сам Лукашэнка, а ягоны сын Віктар Лукашэнка. Як даведаемся, куды менавіта ён паляцеў, інфармацыя будзе дапоўнена.