In English:
Danish visa center in Belarus suspends the acceptance of visa applications
На русском языке:
Визовый центр Дании в Беларуси приостановил приём заявлений на визы
Інфармацыя пра гэта з’явілася яшчэ 16 траўня. Гаворка ідзе пра прыпыненне прыёму заяваў як на дацкія «шэнгенскія» візы, так і на ВНЖ.
«Да далейшага паведамлення Пасольства Каралеўства Даніі ў Маскве прыпыняе працэс прыёму заяў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на атрыманне кароткатэрміновых віз і відаў на жыхарства ў Данію, акрамя афіцыйных візітаў», — сказана на сайце візавага цэнтра.
Нагадаем, на мінулым тыдні з’явілася паведамленне аб тым, што з сярэдзіны чэрвеня прыпыняюць працу і ўсе візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі.