У 2023 годзе МА РБ плануе адрамантаваць восем штурмавікоў Су-25

Мінабароны РБ
4 хв.

In English: The Belarusian Defense Ministry is planning to repair eight Su-25 attack aircraft in 2023
На русском языке: В 2023 году МО РБ планирует отремонтировать восемь штурмовиков Су-25

У гадавым плане дзяржаўных закупак МА РБ зʼявілася пазіцыя аб правядзенні капітальнага рамонту штурмавікоў Су-25. Усяго ў перыяд з чэрвеня па снежань бягучага года плануецца закупіць паслугі па рамонце васьмі самалётаў.

Паводле дадзеных даведніка The Military Balance (за 2023 год), ВПС РБ маюць на ўзбраенні не менш за дваццаць двух штурмавікоў Су-25 розных мадыфікацый. Яшчэ нейкая колькасць самалётаў можа знаходзіцца на захоўванні. Адпаведна, МА РБ збіраецца правесці капітальны рамонт ⅓ парка штурмавікоў.

Су-25 знаходзяцца на ўзбраенні адной воінскай часці – 116-й штурмавой авіяцыйнай базы (в/ч 19764), якая дыслакуецца на аэрадроме «Ліда».

У 2023 годзе МА РБ плануе адрамантаваць восем штурмавікоў Су-25

Правядзенне капітальнага рамонту самалётаў не зʼяўляецца нечым унікальным. Напрыклад, у 2020 годзе паведамлялася аб правядзенні на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах капітальнага рамонту чатырох самалётаў Су-25.

Нагадаем, што летам 2022 года заяўлялася пра пераабсталяванне штурмавікоў Су-25 ВПС РБ пад нясенне ядзернай зброі. А ў красавіку 2023 года паведамлялася пра завяршэнне падрыхтоўка лётнага і інжынерна-тэхнічнага складу ВПС РБ па праграме эксплуатацыі і баявога прымянення штурмавікоў Су-25, у тым ліку – прымянення спецыяльных (ядзерных) боепрыпасаў.

Ці звязаны планаваны рамонт штурмавікоў з іх пераабсталяваннем для прымянення ядзерных боепрыпасаў – невядома.

Папярэдні матэрыял
Літва можа закрыць 2 памежпераходы з Беларуссю ўжо 18-га жніўня
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 20 жніўня

Iншыя матэрыялы