In English:
The Ukrainian Air Force denied the launch of missiles from Belarus
На русском языке:
ВВС Украины опровергли запуск ракет из Беларуси
Прадстаўнік Паветраных сіл Украіны Юры Ігнат абверг запуск ракет з Беларусі і заявіў, што ракета тыпу «Кінжал» была запушчана з раёна Тамбова і закранула «скрыжаванне трох краін Беларусі, Расіі, Украіны».
«Калі ракета ляціць з Тамбова і кранае паветраную прастору Беларусі, адпаведна, зʼяўляецца недзе там над Беларуссю і ляціць у напрамку Хмяльніцкай вобласці. Адпаведна, і ляціць «Кінжал» з напрамку Беларусі, вось і ўсё. І не трэба маніпуляваць у загалоўку, што ляцяць ракеты з Беларусі», – сказаў Ігнат.
Адзначым, што першымі інфармацыю пра нібыта запуск ракет з тэрыторыі Беларусі, апублікаваў тэлеграм-канал ведамства, якое прадстаўляе Юрый Ігнат.
Зыходзячы з вышэйсказанага, ракета магла прайсці толькі праз вузкі ўчастак мяжы Беларусі з РФ ад пасёлка Галое да «Трох сясцёр».
Нагадаем, што да 1 кастрычніка 2023 г. поўдні Беларусі дзейнічае зона абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў і менавіта з гэтай тэрыторыі раней праводзіўся запуск ракет паветранага і наземнага базіравання.