Паветраныя сілы УСУ абверглі інфармацыю аб парушэнні паветранай прасторы Украіны з тэрыторыі Беларусі.
Раней ВС УСУ паведамлялі аб заходзе паветранай цэлі на тэрыторыю Украіны з Беларусі. У УСУ паведамілі, што верагодна была ўжытая радыёлакацыйная перашкода.
«Беларускі Гаюн» пакуль не пацвярджае і не абвяргае інфармацыю аб магчымым заходзе якой-небудзь паветранай цэлі з Беларусі ва Украіну. Працягваем удакладняць інфармацыю.
Таксама нагадаем, што 17 верасня, выступаючы ў Мінск-арэне, Лукашэнка заявіў:
«Павінен вам адкрыта заявіць: мы дамовіліся па каналах з украінцамі, што мы не будзем у СМІ падсвятляць факты залёту беспілотнікаў, і расійскіх і ўкраінскіх, на нашу тэрыторыю».