На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 27 марта
Пра гэта сведчыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 18-19 сакавіка стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваныя УС РФ, прадоўжаць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі» і «Абуз-Лясноўскі».
Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 20 сакавіка і да:
◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 25.03;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр (Гродзенскі раён) да 24.03;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр (Брэсцкі раён) да 25/03;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр (Асіповіцкі раён) да 26.03;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 24.03;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 27.03;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 26.03;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 26/03.
Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 47 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі ВС РФ і ВС РБ па тэрыторыі Беларусі.