Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 16 ліпеня

МА РБ
3 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 16 июля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. Выхаднымі будуць 8 і 9 ліпеня, але «Даманава», «Лепельскі», «Асіповіцкі» і «Абуз-Лясноўскі» працуюць без выходных.

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 16 ліпеня

Вучэнні на палігонах падаўжаюць з 10 ліпеня да:

  • 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 15.07;
  • Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 14.07;
  • Палігон «Брэсцкі» 38 адзшбр. (Брэсцкі раён) да 15/07;
  • Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 16.07;
  • 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 14.07;
  • 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 16.07;
  • 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 16.07;
  • Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 16/07;

Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 г. Агульная колькасць прадаўжэнняў ужо 63 тыдні.

УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
The New York Times: «У Беларусі мог быць двайнік Прыгожына»
Наступны матэрыял
Спынены рух у пункце пропуску «Мядзінінкай»/«Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы

Iншыя матэрыялы