На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 8 января
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 31 снежня і 1 студзеня сталі выхаднымі днямі для некаторых палігонаў. Таксама некаторыя палігоны, на якіх сканцэнтраваныя УС РФ, былі без выходных: «Асіповіцкі» і «Даманава».
Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 2 студзеня і да:
◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 07.01;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 06.01;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 06.01;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 08.01;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 06.01;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 07.01;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 08.01;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 08/01.
Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень з 29 красавіка. Агульная колькасць падаўжэнняў склала 36 тыдняў. Беларускае войска стала больш падрыхтаваным для абарончых аперацый, але яно па-ранейшаму не падрыхтавана да маштабнага наступлення з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі ВС РФ і ВС РБ па тэрыторыі Беларусі.