Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 22 траўня

МА РБ
3 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 22 мая

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 13-14 траўня будуць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі», «Гожскі», і «Брэсцкі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 22 траўня

Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 15 траўня і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 20.05;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 22.05;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 20.05;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 21.05;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 19.05;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 22.05;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 21.05;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 21.05;

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах, якія ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 55 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Прапаганда ўзгадала пра «жалезнае» сяброўства Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам, але апошні яго нават не павіншаваў з Днём Перамогі.
Наступны матэрыял
МО РБ аб'явіла аб узмацненні мяжы танкамі Т-72Б: Расказваем, чые гэта танкі і якую мяжу ўзмацнілі

Iншыя матэрыялы