На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 24 сентября
Выходнымі для некаторых палігонаў сталі 16 і 17 верасня, але «Даманава» і «Абуз-Лясноўскі» працуюць без перапынку.
Вучэнні на палігонах працягваюцца з 18 верасня да:
◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 23.09;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 22.09;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 23/09;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 22.09;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 22.09;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 24.09;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 24.09;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 23/09.
Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў складае 73 тыдні.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.