Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 4 чэрвеня

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 4 июня

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 27-28 траўня будуць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Даманава», «Лепельскі» і «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 4 чэрвеня

Падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант з 29 мая і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 03.06;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 04.06;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 03.06;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 04.06;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 02.06;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 04.06;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 04.06;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 04.06;

Чарговае падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах, якія ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 57 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
У Калодзішчах моцны пажар
Наступны матэрыял
На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік «Белага Легіёна» Міраслаў Лазоўскі

Iншыя матэрыялы