На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 13 марта
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 4-5 сакавіка стануць выхаднымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваны УС РФ, прадоўжаць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі».
Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 6 сакавіка і да:
◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 11.03;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 10.03;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 11.03;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 12.03;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 10.03;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 13.03;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 12.03;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр (Лепельскі раён) да 12/03.
Такім чынам, мы бачым чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 45 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і ВС РБ па тэрыторыі Беларусі.