Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 24 красавіка

Мінабароны РБ
3 хв.

In English: Drills of the Belarusian and Russian Armed Forces are extended till at least April 24 in Belarus
На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 24 апреля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 15-16 красавіка стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі» і «Гожскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 24 красавіка

Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 17 красавіка і да:

◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 22.04;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 24.04;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 22.04;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 23.04;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 21.04;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 24.04;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 23.04;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 23.04.

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць падаўжэнняў склала 51 тыдзень. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская: «Нельга ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і памагатымі рэжыму»
Наступны матэрыял
Ваенны грузавік вылецеў у кювет і знёс знак у Мазыры

Iншыя матэрыялы