Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымае закрыццё межаў паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі:
«Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за закрыццё межаў будзе ляжаць на Лукашэнку.
Мы ў кантакце з Польшчай і балтыйскімі краінамі, і настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма. Нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку Лукашэнкі.
Сёння размаўлялі з прадстаўнікамі Польшчы, а на наступным тыдні Святлана Ціханоўская сустракаецца з міністаркай унутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ. Абмяркоўваем варыянты, якім чынам захаваць пасажырскі рух і гарантаваць бяспечны выезд з краіны для тых, хто пакутуе ад рэпрэсіяў.
Адкрытыя межы ўмацоўваюць сувязь беларусаў з Еўропай. Нельга пакідаць беларусаў сам-насам з Расіяй».